Salix reticulata

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Salix reticulata

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix reticulata L., 1753

Сінонімы
Salix orbicularis Andersson

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22489
NCBI  75717
EOL  586690
GRIN  t:32761
IPNI  778672-1
TPL  kew-5003396

Salix reticulata — від кустоў якія сцелюцца, з роду вярба (Salix) сямейства вярбовыя (Salicaceae).

Лісце і канцы галін ядуць алені, зімой яны ядуць галіны выкопваючы іх з-пад снегу.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае паўднёвыя і паўночныя раёны Еўропы, Усходнюю Сібір, Далёкі Усход Расіі, паўночныя раёны Манголіі, практычна усю тэрыторыю Канады і Скалістыя горы у ЗША.

Расце па камяністых, шчабністых і лішайнікавых арктычных і альпійскіх тундрах.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Карлікавы, растапырана-галінасты хмызнячок з голымі, тоўстымі, чырванавата-бурымі галінамі, якія сцелюцца, часткай пад зямлёй, і укараняюцца, даўжынёй да 50-75 см. Лісце яйкападобнае, эліптычна-круглявае або зваротна-яйкападобнае, даўжынёй 1,5-5 см, шырынёй 1-3,5 см, ля аснавання і наверсе закругленае або на канцы злёгку выемкавае, радзей ля аснавання клінавата-звужанае, цэльнакрайняе або зубчастае, шчыльнае, скурыстае; дарослае голае або знізу злёгку валасістае, маладое — шаўкавіста-валасістае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шыза-белае, на хвосціках даўжынёй 0,3-1,5 см.

Шышкі пазнейшыя, на канчатковых галінках, пакрытых лісцікамі, тонка-цыліндрычныя, рыхла- або густакветкавыя, даўжынёй 1,5-3 см. Прыкветныя лускавінкі амаль круглявыя або зваротна-яйкападобныя, светла-бурыя, ружаватыя або жаўтлявыя, па спінцы голыя, па краі коратка-раснічастыя, даўжынёй да 1-1,5 см. Тычынкі ў ліку двух, свабодныя, у ніжняй частцы тонкаваласістыя, з фіялетавымі або жоўтымі пылавікамі. Завязь сядзячая або на вельмі кароткай ножцы, даўгавата-яйкападобная, злёгку пурпурная, кучарава-бела-валасістая, даўжынёй да 3-6 мм.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Salix reticulata уваходзіць у род Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     вид
Salix reticulata
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавыях раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Інфравідавыя таксоны[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць некалькі падвідаў[3]:

[syn. Salix nivalis Hook. basionym]
[syn. Salix saximontana Rydb.]
  • Salix reticulata subsp. reticulata

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Salix reticulata: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)